У Беларусі забаранілі казкі братоў Грымаў
33- 20.04.2024, 21:51
- 46,120

У чым прычына.
Дзяржстандарт забараніў да продажу шэраг дзіцячых кніг гандлёвай маркі «Умка», якія выпускаюцца ТАА «Сімбат». Гэта розныя зборнікі казак, у тым ліку казкі братоў Грымаў.
Праблема не ў змесце. Проста выданні, прызначаныя для зусім малых хлопчыкаў і дзяўчатак, павінны адпавядаць асабліва строгім нормам.

І ў кнізе казак братоў Грымаў няправільнымі былі прабелы паміж словамі.
Так, згодна з тэхнічным рэгламентам Мытнага звязу, прабел у выдавецкай прадукцыі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту павінен быць роўны кеглю шрыфту.
А ў прадукцыі «Умкі» кегель шрыфту роўны 5,26 мм, а прабелы склалі ад 1,8 да 3,8 мм.







