Вялікі налёт дронаў на Расею: палаюць НПЗ і вайсковыя аб'екты
8- 20.04.2024, 12:12
- 11,978
Пад ударам восем абласцей.
Уночы 20 красавіка адбыўся маштабны налёт дронаў-камікадзэ на захад Расеі. Пад ударам 8 абласцей.
У Сеціве ўжо з'явіліся першыя кадры ўдараў, піша dialog.ua.
Міністэрства абароны РФ раніцай дало справаздачу аб нібы паспяховым адбіцці дронавага нападу і перахопе 50 украінскіх БПЛА над Белгарадскай, Курскай, Бранскай, Тульскай, Смаленскай, Разанскай, Калужскай і Маскоўскай абласцямі.
Аднак, мяркуючы з паведамленняў з мясцовых паблікаў, праца СПА была не настолькі паспяховай, як сцвярджае Масква.
Наступствы ўдараў вельмі сур'ёзныя. Калужскі губернатар Уладзіслаў Шапша ўначы паведаміў, што БПЛА ў выніку працы СПА ўзарваўся ў электрападстанцыі ў Малаяралавецкім раёне. Энэргетычная інфраструктура атрымала пашкоджанні.
Таксама ёсць інфармацыя аб пашкоджанні падстанцыі ў Бранскай вобласці.
- Лукойл горіт о*уітєльно!
— @UA_Peacemaker (@UaPeacemaker) April 20, 2024
Репортаж із смоленщини. pic.twitter.com/f3xuUwxA9v
Асабліва горача было ў Смаленскай вобласці ў пасёлку Кардымава. Там дроны атакавалі нафтабазу і перагрузачная станцыю кампаніі "Лукойл".
“Перазгрузачная станцыя “Лукойл”. Кардымава. Вось гэта проста гамон. А вось там нафта (НПЗ - рэд.) дагарая, а тут “Лукойл”... Ужо 8 выбухаў”, - распавёў відавочца. Наступствы прылёту дронов ён зняў на відэа.
Вядомы Telegram-канал "Мікалаеўскі Ванек", звязаны, папярэдне, з вайскоўцамі Украіны, запэўнівае, што начны налёт быў вельмі дзейсны.
“Сёння ноччу невядомыя “мапеды” даляцелі да вайсковых аб'ектаў і аб'ектаў інфраструктуры ў Бранскай, Белгарадскай, Смаленскай, Калужскай і Варонежскай абласцей. Ураджай добры. Тэмпы будуць толькі ўзмацняцца”, - паведаміў блогер.