20 траўня 2024, панядзелак, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знайшлі «ключык»: як Украіне ўдалося ўпершыню збіць ракеты Х-22

Знайшлі «ключык»: як Украіне ўдалося ўпершыню збіць ракеты Х-22

Да яе было складана дабрацца.

Украіна ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны збіла варожую ракету Х-22. Яна моцна недакладная, але да яе было цяжка дабрацца.

Пра гэта “24 Каналу” распавёў палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны экспэрт Раман Світан, заўважыўшы, што далёкасць гэтай ракеты - блізу 300 кіламетраў. Але яна істотна недакладная. Адхіленне ад мэты можа даходзіць да 1 кіламетра.

Як атрымалася збіць гэтую ракету

Як зазначыў Світан, з часам Расея мадэрнізавала гэту ракету. Тады выйшлі Х-32, якія ўжо значна дакладнейшыя за папярэднія.

“Увогуле знішчэнне ракет Х-22 - сур'ёзная задача. Дагэтуль не ўдавалася збіваць гэтыя звышгукавыя ракеты. Хаця там ёсць некалькі мэханізмаў, як бы можна было яе “падлавіць”. Але яны дастаткова складаныя.

“Знайшлі нашыя “ключыкі” да гэтай ракеты. Тамака ёсць механізмы, як можна збіць гэтую ракету. Магчыма, гэта было перамяшчэнне некаторых зенітных ракетных комплексаў, якія могуць змагацца з гэтай ракетай”, - сказаў Світан.

Акрамя таго, ёсць і іншыя механізмы. У свой час яшчэ ў СССР былі трэніроўкі з Х-22. Тады адпрацоўвалі варыянт збівання гэтых Х-22, калі яна зніжае хуткасць і робіць "горку" перад трапляннем. У гэты момант па Х-22 можа адпрацаваць нават С-300, але мусіць сысціся шмат чыннікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках