Сталі вядомыя мэты зваротнага ўдару Ізраіля па Іране
- 20.04.2024, 10:16
- 5,928
![Сталі вядомыя мэты зваротнага ўдару Ізраіля па Іране](https://i.c97.org/ai/567066/aux-head-1696916420-20231007_jet-360.jpg)
Гэта не ядзерныя аб'екты.
Мэтай ізраільскага ўдару па Іране раніцай 19 красавіка была іранская вайсковая база каля ядзернага аб'екта, а не сам аб'ект, як раней пісалі СМІ. База размешчаная ў раёне горада Натанз у правінцыі Ісфахан.
Пра гэта паведаміла выданне Fox News са спасылкай на высокапастаўленыя вайсковыя крыніцы ў ЗША. Суразмоўцы журналістаў удакладнілі, што па галоўнай мэце ізраільцянамі было нанесена некалькі ўдараў.
![](https://i.c97.org/ai/592239/aux-1713596945-1.jpg)
Са словах крыніц, іранская сістэма СПА расейскай вытворчасці была неэфектыўнай.
"Ізраільцяне знішчылі тое, што планавалі", – сказала крыніца СМІ.
Як піша выданне, мэтай Ізраіля былі сістэмы СПА на вайсковай базе, якія выкарыстоўваюцца для абароны найбліжэйшых ядзерных аб'ектаў. Для ўдараў ЦАХАЛ выкарыстоўваў ракеты і беспілотнікі.
Са слоў крыніцы, такім удараў ізраільцяне хацелі пераканаць іранцаў у тым, што яны "могуць працягнуць руку і закрануць" іх.
![](https://i.c97.org/ai/592239/aux-1713596945-2.jpg)