УСУ ліквідавалі вядомага расейскага прапагандыста
16- 20.04.2024, 8:24
- 26,886
У Запарожскай вобласці.
Узброеныя сілы Украіны знішчылі расейскага прапагандыста і ваеннага карэспандэнта Сямёна Яроміна. FPV-дрон скінуў на яго набой, ад разрыву якога Яромін загінуў.
Аб гэтым паведамілі расейскія СМІ, перадае focus.ua.
"Ваенны карэспандэнт "Известий" Сямён Яромін загінуў у выніку атакі варожага FPV-дрона – пасля скіду боепрыпасу з беспілотніка ён атрымаў раненні, пасля памёр", – гаворыцца ў паведамленні.
Расейскія медыі ўдакладнілі, што Яроміна забілі на тэрыторыі Запарожскай вобласці, дзе ён здымаў прапагандысцкі ролік.
Іншы прапагандыст і старшыня Саюза журналістаў Расеі Уладзімір Салаўёў выказаў глыбокія спачуванні сям'і і калегам карэспандэнта Сямёна Яроміна.
Што вядома пра Яромін
Сямён Яромін з 2017-га года працаваў спецыяльным карэспандэнтам расейскага прапагандысцкага выдання "Известия".
Ён здымаў прапагандысцкія ролікі ў Марыюпалі, на Азоўсталі, у Мар'інцы. Акрамя таго, ён быў у Валнавасе, і разам з ратацыяй штурмавікоў увайшоў у акупаваны расейцамі горад. Пад Вуглядарам у жніўні 2022 года ён трапіў пад абстрэл мінамётчыкаў.
Характэрна, што менавіта Яромін зрабіў першыя на расейскай тэлевізіі сюжэты аб падраздзяленнях FPV-дронаў, ад аднаго з якіх і загінуў.