Гэта комба і вендэта: ва УСУ расказалі аб знішчэнні расейскага самалёта Ту-22М3
5- 19.04.2024, 12:10
- 10,012
У прапагандыстаў Крамля сёння чорны дзень.
Знішчэнне расейскага бамбавіка Ту-22М3 у 300 км ад мяжы з Украінай, з'яўляецца помстай за атаку на ўкраінскія гарады.
Пра гэта ў эфіры “Радыё Свабода” адзначыў спікер Паветраных сіл Ілля Яўлаш.
"Гэта вендэта за тое, што расейская стратэгічная авіяцыя атакавала сёння нашы мірныя гарады, дзе загінулі цывільныя людзі", - падкрэсліў ён.
Паводле ягоных слоў, сённяшняе збіццё з'яўляецца першым выпадкам, калі Паветраныя сілы супольна з Галоўнай управай выведкі МАУ і іншымі структурамі сіл абароны змаглі знішчыць самалёт Ту-22М3 стратэгічнай авіяцыі.
Акрамя таго, таксама ўпершыню былі збітыя дзве звышгукавыя крылатыя ракеты Х-22, якія выпусцілі гэты самалёт.
“Вядома, што гэта комба. Сёння ў расейскіх прапагандысцкіх СМІ чорны дзень. Я думаю, яны сёння там будуць вельмі-вельмі не радыя. Усё бывае ўпершыню”, - адзначыў Ілля Яўлаш, дадаўшы, што ў свой час УСУ ўпершыню збілі аэрабалістычную ракету “Кінжал” і гіпергукавую ракету “Цыркон”.
І пасля збіцця стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3, які можа несці да трох крылатых ракет Х-22, ён спадзяецца і на першую ліквідацыю стратэгічнага бамбавіка-ракетаносца Ту-95.