22 чэрвеня 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Сілаў абароны Эстоніі: Я поўнасцю ўпэўнены, што мы перамаглі б у вайне з Расеяй.

Кіраўнік Сілаў абароны Эстоніі: Я поўнасцю ўпэўнены, што мы перамаглі б у вайне з Расеяй.

Паводле ягоных словаў, у NATO ёсць дакладныя планы абароны Эстоніі.

У выпадку нападу Расеі Эстонія зможа адбіць яе атаку і перамагчы ў вайне, заявіў кіраўнік Сілаў абароны Эстоніі генерал Марцін Херэм, паведамляе ERR.

Ён зазначыў, што пакуль не бачыць ваеннай пагрозы ля межаў Эстоніі. Херэм таксама растлумачыў, што перад пачаткам вайны краіна пачынае рыхтавацца, і калі пагроза расце, у краіне ўзмацняюць абароназдольнасць. Паводле словаў генерала, Эстонія мае даволі часу, каб падрыхтавацца ў выпадку росту пагрозы.

Херэм таксама адзначыў, што Эстоніі не трэба чакаць, пакуль ад NATO прыбудзе дапамога, бо, паводле ягоных словаў, сілы Альянсу ўжо знаходзяцца на тэрыторыі краіны.

«Сённяшняя сістэма такая, што NATO тут і нікуды не сыходзіць, а прысутнасць сілаў вырастае, калі з'яўляюцца прыкметы пагрозы», – растлумачыў генерал.

Акрамя гэтага, Альянс мае дакладныя планы абароны Эстоніі. Як адзначыў Херэм, у краіну на трэніроўкі прыязджаюць «канкрэтныя людзі», якія гатовыя хутка рэагаваць на пагрозу.

Сярод іншага, генерал зазначыў, што з «першых хвілінаў» расейскай агрэсіі Эстонія, Фінляндыя і Швэцыя возьмуць пад кантроль сітуацыю ў Балтыйскім моры.

Да таго ж, паводле словаў Херэма, у паўднёва-ўсходняй частцы Эстоніі будуць размешчаныя беспілотныя ўдарныя дроны Mini Harpy з радыусам дзеяння 90 кіламетраў. Яны здольныя знаходзіць аб'екты ў пункце прызначэння за 20 хвілінаў, і ніводны танк не зможа супрацьстаяць ім, адзначыў генерал.

Ён таксама адзначыў, што вораг, які будзе ўваходзіць на тэрыторыю Эстоніі, будзе спынены пяхотай ці танкамі.

17 красавіка прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас у сваім пасланні да EDSS-2024 (Міжнародная канферэнцыя развіцця адукацыі і сацыяльных навук) заклікала Еўропу рыхтавацца да вайны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках