Зяленскі сустрэў пярэдадзень Песаха ў бамбасховішчы габрэйскай школы ў Кіеве
- 18.04.2024, 21:15
- 6,666
Відэа.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 18 красавіка сустрэўся з прадстаўнікамі іўдзейскіх арганізацый і вучнямі школы №325 у Кіеве з паглыбленым вывучэннем іўрыту. Пра гэта ён расказаў у Telegram.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў габрэйскай супольнасці за падтрымку Украіны ў барацьбе з агрэсіяй Расеі.
«Асобная падзяка – за далучэнне да дапамогі нашай дзяржаве міжнародных партнёраў, сярод іншага з ЗША. Цяпер вельмі важна ўзмацняць супрацьпаветраную абарону, каб абараніць нашых людзей», – напісаў Зяленскі.
На відэа, апублікаваным прэзідэнтам, ён удзельнічае ў імправізаванай цырымоніі святкавання Песаха ў бамбасховішчы, гаворыць з настаўнікамі і школьнікамі пра сэнс свята.
«Думаю, гэта пра свабоду, гэта цяпер самае балючае і значнае для нас. За яе трэба стаяць і змагацца. Украіна сёння змагаецца, і гэта робяць людзі любой веры і вызнання ў нашай краіне», – сказаў ён вучням.