1 траўня 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кеніі разбіўся гелікаптэр з камандзірам Сілаў абароны краіны

2
У Кеніі разбіўся гелікаптэр з камандзірам Сілаў абароны краіны
ФРЭНСІС АГОЛА

Загінулі пяць чалавек.

На захадзе Кеніі разбіўся вайсковы гелікаптэр, на борце якога знаходзіўся камандзір Сілаў абароны краіны Фрэнсіс Агола. Пра гэта паведамляе Nation

Гелікаптэр упаў на мяжы акругі Заходні Пакот і Эльгеё-Мараквет. Паводле звестак паліцыі, загінулі пяць чалавек, трое пацярпелі, іх эвакуявалі на іншым вайсковым гелікаптэры. Ці жывы кіраўнік Сілаў абароны, Nation не ўдакладняе.

Як піша выданне, вайскоўцы вярталіся на гелікаптэры пасля «міратворчай місіі» ў сярэдняй школе ў Заходнім Пакоце. Там Войска абароны Кеніі рэканструюе навучальныя ўстановы, пашкоджаныя праз напады ўзброеных груповак.

Пасля крушэння гелікаптэра прэзідэнт Кеніі Уільям Руто склікаў паседжанне Рады бяспекі. Апроч кіраўніка дзяржавы ў ім знаходзяцца ягоны намеснік, міністр абароны, генеральны пракурор, кіраўнік Нацыянальнай выведнай службы і Генеральны інспектар паліцыі.

The Star паведамляе, што Агола загінуў у выніку падзення гелікаптэра. Ён займаў пасаду камандзіра Сілаў абароны Кеніі з красавіка 2023 года. Ягоны папярэднік на гэтай пасадзе, Роберт Кібочы, пайшоў у адстаўку паводле ўзросту пасля дасягнення 62 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках