20 чэрвеня 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выпадкова набыў на аўкцыёне палову старых «Жыгулёў» замест цэлага аўто

10
Беларус выпадкова набыў на аўкцыёне палову старых «Жыгулёў» замест цэлага аўто

Ездзіць не можа, проста так прадаць – таксама.

Гамяльчук набыў на аўкцыёне «Жыгулі» і толькі потым высветліў, што гаворка ідзе толькі пра палову аўтамабіля. Уладальнік другой часткі знаходзіцца за мяжой. Ездзіць на аўто ў цяперашнім выглядзе мужчына не можа, проста перапрадаць – таксама. У Галоўнай управе юстыцыі Гомельскага аблвыканкама расказалі, што рабіць у такой сітуацыі (спойлер – звязвацца з гаспадаром іншай паловы машыны).

Палова дзелі «Жыгулёў» 2000 года выпуску была выстаўленая на электронны гандаль як арыштаваная маёмасць пазыкоўцы. Нягледзячы на нізкі кошт – усяго 245 рублёў, аўкцыён разглядаўся як бесперспектыўны. Аднак тавар усё ж знайшоў свайго пакупніка, піша «Люстэрка».

Ім стаў гамяльчук, які не стаў унікаць у падрабязнасці лота і зрабіў першую і адзіную стаўку. Той факт, што замест цэлай машыны ён атрымаў палову, хлопец даведаўся пасля заканчэння гандлю.

Галоўнае пытанне пакупніка – як распарадзіцца новай маёмасцю. Паводле закону на любыя маніпуляцыі з аўто патрэбны дазвол другога ўладальніка, які жыве за мяжой. А значыць, для карыстання набыткам трэба зрабіць яшчэ не адзін крок.

Што можа зрабіць пакупнік, расказаў адвакат юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна, чалец Рады маладых адвакатаў Гомельскай абласной калегіі адвакатаў Яўген Курнасенка:

– У адпаведнасці з ч. 1 арт. 249 ГК распараджэнне такой маёмасцю ажыццяўляецца на пагадненне ўсіх уласнікаў. Пры гэтым у адпаведнасці з ч. 2 гэтага ж артыкула вы маеце права распараджацца сваёй дзеллю на сваё меркаванне (напрыклад, прадаць), але з абавязковым выкананнем патрабаванняў арт. 253 ГК (пераважнае права набыцця – у другога ўласніка).

Валоданне і карыстанне аўтамабілем будзе рэгулявацца арт. 250 ГК, г.зн. на дамову бакоў. Калі пагадненне не будзе дасягнутае, то ў парадку, які вызначаецца судом. Паколькі пагадненне ў валоданні і карыстанні яшчэ не дасягнутае, вы цяпер не маеце права ездзіць на аўтамабілі.

Паколькі падзяліць аўтамабіль напалову без прычынення яму шкоды немагчыма, вы ці другі ўласнік маеце права патрабаваць вылучыць ягоную дзель у грашовай кампенсацыі. Можна прапанаваць другому ўласніку прадаць вам ягоную дзель.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках