17 чэрвеня 2024, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэйцарыя выдаткуе больш за 5 мільярдаў еўраў на аднаўленне Украіны

2
Швэйцарыя выдаткуе больш за 5 мільярдаў еўраў на аднаўленне Украіны

Сродкі плануецца накіроўваць паэтапна.

Швэйцарыя вылучыць Украіне 5 мільярдаў франкаў (больш за пяць мільярдаў еўраў) на аднаўленне. Сродкі плануецца накіроўваць паэтапна.

Пра гэта паведамляе ўрад Швэйцарыі.

Федэральная рада мае намер цягам некалькіх наступных гадоў актывізаваць падтрымку аднаўлення Украіны.

Да 2036 года плануецца выдаткаваць 5 мільярдаў швэйцарскіх франкаў. Беручы да ўвагі актуальную фінансавую сітуацыю федэральнага ўраду Швэйцарыі, Федэральная рада прапанавала паэтапны падыход: падтрымка Украіны з бюджэту міжнароднага супрацоўніцтва да 2028 года складзе 1,5 мільярда швэйцарскіх франкаў.

У перыяд 2029–2036 гадоў Федэральная рада таксама мае намер вывучыць іншыя крыніцы (акрамя міжнароднага супрацоўніцтва), з якіх можна атрымаць рэшту 3,5 мільярда швэйцарскіх франкаў.

Сярод іншага, сродкі, неабходныя для рэканструкцыі ва Украіне, ацэньваюцца на 486 мільярдаў даляраў (блізу 440 мільярдаў швэйцарскіх франкаў). Гэтая ацэнка Сусветнага банка грунтуецца на аналізе стратаў і патрэбаў, які суфінансавала Швэйцарыя.

«Швэйцарыя ўжо падтрымлівае праекты ва Украіне, накіраваныя на аднаўленне разбуранай цывільнай інфраструктуры ў энэргетыцы, дарогах і ахове здароўя», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках