Першы знішчальнік F-16 прыбудзе ва Украіну да пачатку лета
4- 18.04.2024, 18:26
- 5,370

Аб гэтым паведаміў прэм'ер Бельгіі.
Першы шматмэтавы знішчальнік F-16 з падрыхтаванымі ўкраінскімі пілотамі прыбудзе ва Украіну да лета 2024 года.
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кроа падчас прэс-канферэнцыі.
Ён удакладніў, што пастаўкі F-16 важныя, бо знішчальнікі, прынамсі, могуць узмацніць украінскую СПА.
«І тут Бельгія іграе вельмі важную ролю. Таму што менавіта мы клапоцімся аб тым, каб украінскія пілоты былі падрыхтаваныя. І пастаўка першага самалёта з падрыхтаванымі пілотамі павінна адбыцца да лета», - дадаў ён.