Лукашэнка ператасаваў начальнікаў СК
11- 18.04.2024, 18:07
- 8,612

І прызначыў намесніка старшыні Вярхоўнага суда.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых намесніка старшыні Вярхоўнага суда і начальніка ўправы Следчага камітэта Менскай вобласці, паведаміла прэс-служба ўзурпатара.
Новым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда прызначаны Андрэй Алешчанка, які з лістапада 2016 года займаў пасаду суддзі ВС.
Акрамя таго, кадравыя перастаноўкі адбыліся і ў структуры Следчага камітэта. Генерал-маёр юстыцыі Сяргей Удовікаў прызначаны начальнікам управы СК Менскай вобласці. Ён вызвалены ад ранейшай пасады начальніка ўправы Следчага камітэта Беларусі Гомельскай вобласці. Крэсла Удавікова на Гомельшчыне заняў Максім Спрынцын.