22 чэрвеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная мара

Галоўная мара

Ваша дапамога важная як ніколі раней.

Дарагія сябры! Больш за 25 гадоў сайт «Хартыя’97» расказвае праўду пра падзеі ў Беларусі і свеце. Увесь гэты час мы стваралі ўнікальную супольнасць людзей, аб'яднаных адной марай — жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне.

Менавіта гэтая мара выводзіла беларусаў на вуліцы, давала надзею на перамены нават у самыя цяжкія часы і працягвае натхняць на барацьбу.

Сёння мы просім вас дапамагчы нам працягваць сваю працу. У Беларусі наш сайт мог знайсці рэкламадаўцаў, але вольнага медыярынку ў нашай краіне не існуе, а мы з-за прынцыповай пазіцыі вымушаны працаваць з-за мяжы. Тэма Беларусі на Захадзе адышла на другі план. Фінансавая дапамога для незалежных беларускіх медый крытычна скарачаецца. У гэтай сітуацыі мы разлічваем на вас, нашых чытачоў.

Падтрымаць сайт «Хартыя’97» можна праз пляцоўку Patreon. Чаму мы прапануем менавіта гэты інструмент? Ён дапаможа нам развязаць самую важную праблему - адсутнасць рэгулярнай падтрымкі. Праца з еўрапейскімі донарамі прадугледжвае кароткачасовую дапамогу, што выдзяляецца пад пэўныя праекты.

Штомесячная падтрымка з вашага боку зробіць працу сайта стабільнай, дазволіўшы нашай камандзе зрабіць крок наперад. Крок да нашай агульнай мары.

Як працуе Patreon?

Гэта сучасная пляцоўка, праз якую аўтары і СМІ могуць збіраць ахвяраванні.

На сэрвісе Patreon вы можаце аформіць падпіску на «Хартыю’97», выбраўшы суму, якой вы хочаце нас падтрымаць.

Сістэма прапануе вам або стварыць рахунак, прыдумаўшы пароль, або аўтарызавацца праз пошту або сацыяльныя сеткі. Затым вы робіце перавод.

Першы раз аплата спісваецца ў дзень, калі вы афармляеце падпіску. Затым сума, якую вы выбралі, будзе спісвацца штомесяц.

Важны момант: аплата ідзе наўпрост платформе, а ў аплатных сэрвісах не паказваецца, каго вы надумалі падтрымаць, што робіць падтрымку праз Patreon самым бяспечным спосабам дапамагчы нам.

У сваім кабінеце на Patreon вы зможаце ў кожны момант змяніць суму падтрымкі ці адпісацца ад нас.

Нагадаем, што ў вас ёсць магчымасць падтрымаць нас праз PayPal і ахвяраваннямі на рахунак фонду «Хартыя’97».

Нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Нам важны кожны патрон!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках