20 чэрвеня 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся фота ваўка, які ходзіць па Віцебску

27
З'явіліся фота ваўка, які ходзіць па Віцебску

Магчыма, гэта канадская разнавіднасць гэтай жывёліны.

У віцебскіх чатах з’явілася інфармацыя, што ў горадзе заўважаны вялікі чорны воўк.

Са слоў відавочцаў, яго спрабуюць адлавіць ужо больш за дзень.

Журналісты vitebsk.biz знайшлі чалавека ў пасёлку Біцелёве, да якога гэты воўк прыходзіць рэгулярна ўжо некалькі дзён.

У Наталлі ў Біцелеве гадавальнік сабак. З яе слоў, некалькі дзён таму за агароджай свайго гадавальніка яна заўважыла вялікага чорнага сабаку.

«Так бывае рэгулярна — да нас часам прыходзяць бездаглядныя ці бадзяжныя сабакі, таму я не здзівілася і наважыла выйсці да гэтага сабакі бліжэй, каб пакарміць. Ён мяне падпусціў метры на два, але як толькі ззаду за мной з’явіўся мой муж - дзіўны сабака ўцёк».

Са слоў Наталлі, прыкладна праз паўгадзіны «сабака» вярнуўся, і яна зноў падышла да яго, каб усё ж накарміць.

«Я такіх сабак ніколі не бачыла, таму і падышла бліжэй разгледзець - вялікі, чорны, вельмі разумныя вочы. Мы з ім яшчэ крыху прайшлі па полі за нашым гадавальнікам - можа ён мяне і хацеў з'есці, я не ведаю, але са мной усё ў парадку... »

А праз нейкі час у адным з гарадскіх чатаў свайго раёна Наталля ўбачыла больш за сотню паведамленняў і фота свайго «сабакі». Выявілася, што гэта чорны канадскі воўк (са слоў відавочцаў - інфармацыя правяраецца).

«Прыкладна ў гэты ж час супрацоўнікі міліцыі распачалі пошукі гэтага ваўка. Я звярнулася ў 102 і распавяла, што воўк часта з'яўляецца ля майго гадавальніка - можа быць, яго прыцягваюць сукі падчас цечкі».

З чутак у гарадскіх чатах, воўк гэты ўцёк з віцебскага заапарка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках