1 траўня 2024, Серада, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа ракетнага ўдару УСУ па аэрадроме акупантаў у Джанкоі

1
З'явілася відэа ракетнага ўдару УСУ па аэрадроме акупантаў у Джанкоі

Украінскі Генштаб паказаў пачатак атакі.

Сілы абароны Украіны для ўдару па аэрадроме ў акупаваным Джанкоі выкарыстоўвалі ракеты. Іх запуск удалося зафіксаваць на відэа.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Вайскоўцы адзначаюць, што ў ноч з 16 на 17 красавіка Сілы абароны Украіны нанеслі ракетны ўдар і пашкодзілі пэўныя расейскія вайсковыя цэлі на тэрыторыі акупаванага Крыма.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, украінская выведка паведаміла, што ў выніку атакі УСУ на расейскі вайсковы аэрадром акупантаў у Джанкоі пашкоджаныя чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-400, тры радыёлакацыйныя станцыі, пункт кіравання сродкамі СПА і апаратура назірання за паветранай прасторай «Фунда М». Страты жывой сілы і авіяцыі ворага ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках