20 чэрвеня 2024, Чацвер, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі трапіў у аварыю ў Казахстане

5
Цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі трапіў у аварыю ў Казахстане

Цягнік рухаўся з Беларусі ў Кітай.

На станцыі Достык, Казахстанскай чыгункі ўчора а 12.43 паводле мясцовага часу сышоў з рэек грузавы цягнік з калійнымі ўгнаеннямі, які рухаўся з Беларусі ў Кітай.

У выніку частка грузавых платформ, гружаная 20-і футавымі кантэйнерамі з угнаеннямі, рэзнулася ў лакаматыў, які стаяў на суседнім шляху.

У кантэйнерах перавозілі хлорысты калій, пафасаваны ў біг-бэгі.

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што цягнік складаўся з 39 фітынгавых платформ. На станцыі Достык кантэйнеры павінны былі перагрузіць з платформ шырынёй 1520 міліметраў (прынятай на прасторы Расеі і Беларусі) на платформы шырынёй 1435 міліметраў, якая выкарыстоўваецца на кітайскіх чыгунках. Далей цягнік павінен быў прайсці на кітайскую станцыю Сіань.

Папярэдняй прычынай сходу стаў перавод стрэлкі цягніком або няспраўнасць стрэлкавага пераводу.

Гэтае здарэнне негатыўны ўплывае на здачу/прыём цягнікоў з Казахстанскай на Кітайскія чыгункі, адзначае сайт Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках