Поспех УСУ: унікальная расейская РЛС выведзеная з ладу
6- 18.04.2024, 10:59
- 9,486

Гэта практычна незаменная страта.
Украінскія БПЛА атакавалі расейскую загарызонтную РЛС «Кантэйнер», размешчаную ў Мардовіі.
Са звестак крыніц Telegram-канала «ВЧК-ОГПУ», атака прайшла паспяхова і зараз расейская загарызонтная станцыя выведзеная з ладу. Гэта адзіная ў сваім родзе РЛС загарызонтнага сачэння, якая дазваляла выяўляць аэрадынамічныя мэты на адлегласць да 3000 км, за кошт адлюстравання ад іёнасферы сігналу радара.
Страта «Кантэйнера» пазбавіць расейскія СПА выведвальнай інфармацыі і магчымасці ранняга выяўлення ўдарнай авіяцыі.
Папоўніць прабел, як піша Telegram-канал, будзе вельмі складана, завод, дзе выраблялі «Кантэйнер» ужо практычна закрыты, а інстытут распрацоўшчык далёкай радыёлакацыі – НДІДАР спыніў сваё існаванне.