Столтэнбэрг: У NATO ёсць шмат сістэм СПА, якімі можна падзяліцца з Украінай
10- 17.04.2024, 18:56
- 4,040
Раней Нямеччына запусціла ініцыятыву па пошуку сістэм СПА для Кіева.
У хаўруснікаў па NATO ёсць дастатковая колькасць сістэм супрацьпаветранай абароны, якія можна даць Украіне для абароны ад расейскіх нападаў.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, 17 красавіка.
Ён адзначыў, што не можа ўказаць дакладную колькасць, бо гэта «выведвальная або сакрэтная інфармацыя». Пры гэтым ён дадаў, што ў Еўропе іх менш за 100 адзінак.
Столтэнбэрг таксама дадаў, што ў NATO ёсць значная колькасць батарэй Patriot, але гэта таксама адлюстроўвае той факт, што ЗША, якія з'яўляюцца хаўруснікам з найбольшай колькасцю гэтых сістэм СПА - «нясуць глабальную адказнасць».
«Але рэальнасць такая, што, вядома, у нас ёсць сістэмы, дастаткова вялікія для таго, каб мы маглі пастаўляць значна больш Украіне, калі гаворка ідзе аб супрацьпаветранай абароне агулам, напрыклад, батарэі Patriot. І менавіта над гэтым мы цяпер працуем», - дадаў генеральны сакратар NATO.
Як паведамляў Charter97.org, раней Нямеччына запусціла ініцыятыву па пошуку сістэм СПА для Украіны.