30 красавiка 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы, якія вярнуліся з Украіны, учынілі больш за сотню забойстваў

10
Расейскія вайскоўцы, якія вярнуліся з Украіны, учынілі больш за сотню забойстваў

Гэта гістарычны рэкорд.

У 2023 годзе ў Расеі асудзілі за забойства 116 вайскоўцаў, што стала гістарычным рэкордам, паведамляе «Медиазона» са спасылкай на звесткі Вярхоўнага суда. Годам раней паводле гэтага артыкула (105 КК) прыцягнулі да адказнасці 13 вайскоўцаў. Агшулам з 2017 да 2022 года іх колькасць не перавышала 21.

У дачыненні да 98 прызыўнікоў і кантрактнікаў вынесеныя выракі за забойства без абцяжарваючых абставін, яшчэ 18 вайскоўцаў асуджаныя паводле больш цяжкай кваліфікацыі, якая прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Гаворка ідзе менавіта аб наўмысным забойстве - Вярхоўны суд не ўключае ў статыстыку выпадкі неасцярожнага абыходжання са зброяй і баявой тэхнікай, якія прывялі да гібелі чалавека.

Акрамя гэтага ў 2,5 разы вырасла колькасць спраў аб цяжкіх цялесных пашкоджаннях, прычыненых вайскоўцамі (артыкул 111 КК). У 2023 годзе суды вынеслі 133 такія прысуды, годам раней іх было 50.

На падлікі СМІ, большасць злачынстваў учыняюцца былымі зняволенымі, завербаванымі на вайну з Украінай. Напрыклад, у жніўні мінулага года ў Карэліі Ігар Сафонаў, які вярнуўся з фронту, разам з суўдзельнікам зарэзаў шэсць чалавек. Як высветлілася, ён патрапіў на вайну з калоніі. У сваіх сацсетках Сафонаў выкладаў фота з лагатыпам звязанага з Мінабароны атрада «Шторм Z».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках