У Расеі закрылі неба над трыма буйнымі гарадамі і абмежавалі працу «Шарамеццева»
- 17.04.2024, 12:51
- 6,940
Стала вядомая прычына.
Раніцай 17 красавіка ў Расеі закрылі паветраную прастору над Ніжнім Ноўгарадам, Казанню і Набярэжнымі Чаўнамі ў сувязі з пагрозай паветранага нападу. Акрамя таго, вядома аб увядзенні абмежавання на палёты ў аэрапорце Масквы «Шарамеццева», у Падмаскоўі ўведзены сігнал «Дыван», пра гэта піша «112».
Тым часам у «Расавіяцыі», заявілі, што аэрапорты Казані, Ніжнякамска і Ніжняга Ноўгарада з раніцы часова не ажыццяўляюць прыём і адпраўку самалётаў. Мэтай увядзення абмежаванняў стала «забеспячэнне бяспекі палётаў», аднак ніякіх дэталяў не паведамлялася.
Паводле звестак онлайн-табло аэрапорта Храброва, затрымліваецца рэйс №SU 1003 у Шарамеццева з Калінінграда. Яго вылет быў запланаваны на 12:55, разліковы час адпраўлення - 13:55.
Да таго ж затрымліваецца на прылёт рэйс №SU 1002. Яго чакалі ў Калінінградзе ў 11.55, аднак ён прыбудзе а 12.55. Абедзве перавозкі ажыццяўляе кампанія «Аэрафлот».
У сваю чаргу шэраг расейскіх СМІ паведамілі, што прычынай закрыцця неба над паветранай прасторай трох гарадоў і ўвядзення абмежаванняў у аэрапорце «Шарамеццева»: сталі рызыкі нападу БПЛА. Пры гэтым лаяльныя да Крамля ТАСС і РІА Новости сцвярджаюць, што праца аэрапорта нібыта працягваецца ў штатным рэжыме.