30 красавiка 2024, aўторак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты зноў змарнаавлі грошы беларусаў на акцыі стратных дзяржпрадпрыемстваў

4
Лукашысты зноў змарнаавлі грошы беларусаў на акцыі стратных дзяржпрадпрыемстваў

Размова ідзе пра тры прадпрыемствы Гомельскай вобласці.

Беларускі «ўрад» чарговым разам выдаткаваў грошы падаткаплатнікаў на акцыі неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў. На падтрымку трох прадпрыемстваў Гомельскай вобласці летась было выдадзена 17,6 млн. рублёў. Гэта адбываецца ўжо 5 гадоў запар. «Флагшток» расказвае, хто і колькі бюджэтных сродкаў асвоіў за апошнюю пяцігодку.

10 красавіка 2024 года саўмін прыняў пастанову № 265, якая прадугледжвае павелічэнне дзелі дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў на суму дзяржаўнай падтрымкі, якую яны атрымалі з рэспубліканскага бюджэту ў 2023 годзе. Падобная пастанова прымаецца пяты год запар. Першапачаткова яна закранала 11 прадпрыемстваў: 3 шклозаводы, 3 вытворцы цэменту і 5 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Сёлета ў пераліку засталося 7 прадпрыемстваў, з якіх 3 размешчаны ў Гомельскай вобласці.

Найбольшы аб'ём дзяржаўнай падтрымкі за апошнія пяць гадоў атрымаў Светлагорскі ЦКК. Аб'ём выкупленых акцый прадпрыемства ў лік атрыманага дзяржаўнага фінансавання за гэты час склаў больш за 170 млн. BYN (12,4 млн. BYN у 2023). У 2021 годзе, калі Светлагорскі ЦКК апошні раз публікаваў фінансавую справаздачнасць, аб'ём дзяржпадтрымкі больш як удвая перавышаў суму падаткаў і збораў, выплачаную прадпрыемствам. Фактычна завод з'яўляўся для беларускага падаткаплацельшчыка такім жа датацыйным прадпрыемствам, як, напрыклад, лякарні ці школы. Толькі ў адрозненне ад сацыяльных устаноў эфект ад працы прадпрыемства быў адмоўны. Мясцовыя жыхары вымушаны жыць з непрыемным пахам ад вытворчасці беленай цэлюлозы.

Светлагорскі райвыканкам анансаваў грамадскія абмеркаванні стварэння комплексу дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на тэрыторыі Светлагорскага ЦКК. Новы інвестыцыйны праект шчыльна звязаны з нашумелым будаўніцтвам завода беленай цэлюлозы, які дагэтуль не выйшаў на праектныя паказчыкі.

Амаль 50 млн BYN (5 млн BYN у 2023) бюджэтных сродкаў за апошнія пяць гадоў асела ў ААТ «Гомельшкло». У гэты час прадпрыемства несла вялізныя страты, якіх упершыню ўдалося пазбегнуць толькі ў 2022 годзе.

За апошнія пяць гадоў дзяржава павялічыла дзель ў статутным фондзе ААТ «Гомельдрэў» больш чым на 10 млн BYN (0,129 млн BYN у 2023). Прадпрыемства - адзін з піянераў мадэрнізацыі ў Беларусі. Яна тут праводзіцца пачынаючы з 2006 года, але поспеху не мела. Паспяховым для прадпрыемства быў толькі 2021 год, калі з-за пандэміі COVID-19 рэзка павялічыўся попыт на прадукцыю беларускай дрэваапрацоўкі.

Але ўжо праз год беларуская дрэваапрацоўка апынулася пад санкцыямі. З таго часу ААТ «Гомельдрэў» фінансавую справаздачнасць не публікуе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках