30 красавiка 2024, aўторак, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутныя выбухі ў Джанкоі: гарыць адзін з галоўных вайсковых аэрадромаў РФ у Крыме

5
Магутныя выбухі ў Джанкоі: гарыць адзін з галоўных вайсковых аэрадромаў РФ у Крыме

Пашкоджаны найбуйнейшы расейскі хаб з гелікаптэрамі Мі-8, Мі-35М, Мі-28 і Ка-52.

Уночы 17 красавіка ў часова акупаваным Крыме паблізу Джанкоя было чуваць некалькі гучных выбухаў. Як паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы, гарыць вайсковы аэрадром.

А 4-й раніцы мясцовыя жыхары паведамілі аб вялікім пажары ля вайсковага аэрадрома. Перад пажарам было чуваць некалькі гучных выбухаў.

«Адразу некалькі гучных выбухаў былі чутныя а 4 гадзіне раніцы, першы прыкладна а 3.40. Пасля гэтага, са слоў відавочцаў, у раёне аэрадрома пачаўся пажар», - піша Telegram-канал «Крымскі вецер».

Пазней мясцовыя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа новых выбухаў.

Выбухі пачаліся да абвяшчэння трывогі ў вайсковай часці.

На гэты момант аб прычынах і наступствах некалькіх выбухаў у Джанкоі нічога не вядома.

Маніторынгавая група «Крымскага ветру» паведамляе, што спадарожнік зафіксаваў шэсць асяродкаў узгарання на вайсковым аэрадроме ў Джанкоі і побач з ім.

«Спадарожнік VIIRS/Suomi NPP зафіксаваў шэсць асяродкаў магутных пажараў на расейскім вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Час здымка 03:41», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гарыць дзейны дзяржаўны аэрадром РФ у Крыме, дзе дыслакуецца 39-ы гелікаптэрны полк 27-й змешанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і СПА Паўднёвай вайсковай акругі, тры авіяцыйныя эскадрыллі.

Вайсковы аэрадром «Джанкой» - галоўны лагістычны хаб для расейскага войска і месца базавання ўдарных гелікаптэраў. У Джанкоі дыслакуецца 39-ы гелікаптэрны полк 27-й змешанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і СПА Паўднёвай ваеннай акругі РФ у складзе трох авіяцыйных эскадрылляў на Мі-8, Мі-35М, Мі-28, Ка-52.

Акрамя гэтага ў Джанкоі дыслакуюцца гелікаптэрнай памежнай службы ФСБ РФ.

Таксама, са звестак «Крымскага ветру», на аэрадроме базаваліся не толькі ўдарныя гелікаптэры. Раней на лётным полі фіксавалі пускавыя ўстаноўкі С-300/С-400.

Нагадаем, у Маскве ўвечары 16 красавіка на заводзе «Авангард», які займаецца вытворчасцю ракет С-300, адбыўся моцны пажар. Агонь распаўсюдзіўся прыкладна на 50 кв м.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках