29 красавiка 2024, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Фатыга: На рэжым Лукашэнкі трэба ціснуць

9
Ганна Фатыга: На рэжым Лукашэнкі трэба ціснуць
Леанід Судаленка, Наталля Радзіна, Ганна Фатыга і Андрэй Шарэнда

Да поўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Дэпутатка Еўрапейскага парламента, былая міністарка замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга заклікае Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта яна напісала ў X (Twitter):

- Дзякуй Наталлі Радзінай, Леаніду Судаленку і Андрэю Шарэнду за сустрэчу. Становішча палітвязняў у Беларусі драматычнае і ўвесь час пагаршаецца. Мы павінны памятаць пра іх, ціснуць на рэжым Лукашэнкі, каб ён безумоўна і неадкладна вызваліў усіх незаконна зняволеных.

Нагадаем, што ў гэтыя дні галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», муж палітвязня Паліны Шарэнды-Панаюск Андрэй Шарэнда знаходзяцца ў Брусэлі, дзе ўдзельнічаюць у афіцыйнай сустрэчы сувязях з Беларуссю і абмяркоўваюць сітуацыю з палітычнымі зняволенымі.

Леанід Судаленка, Наталля Радзіна, Ганна Фатыга і Андрэй Шарэнда
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках