29 красавiка 2024, панядзелак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адмаўляюцца штурмаваць плацдарм у Крынках

1
Расейцы адмаўляюцца штурмаваць плацдарм у Крынках

Ва УСУ расказалі дэталі.

Сілы абароны Украіны працягваюць утрымліваць плацдарм на левым беразе Херсонскай вобласці ў раёне населенага пункта Крынкі.

«Праца для ўмацавання і перспектыў пашырэння плацдарма працягваецца. Нягледзячы на тое, што вораг не спыняе штурмаў. Учора было 5 атак. І гэта больш-менш устойлівы каэфіцыент - 4-5 штурмаў за дзень - гэта тое, што яны праводзяць дастаткова рэгулярна. Але поспеху не маюць», - распавяла ў эфіры тэлемарафону кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк

Яна таксама дадала, што падчас штурмаў вораг ужо даўно не выкарыстоўвае браняваную тэхніку, карыстаецца толькі пяхотнымі штурмавымі групамі.

«Яны працягваюць адшукваць варыянты правядзення ратацыі для таго, каб падцягваць на гэты кірунак новыя падраздзяленні, не дасведчаныя ў сітуацыі. Бо паўторна выкарыстоўваць у штурмах тых, хто адтуль цудам вярнуўся - яны не могуць. У іх вельмі нізкі маральна-псіхалагічны стан, у таго кантынгенту, які ўжо сустрэўся з нашымі і зразумеў, чыя зямля на левабярэжжы», - сказала Гумянюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках