27 лiпеня 2024, Субота, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Сувязі ультраправых з Расеяй выклікаюць трывогу ў Нямеччынении

9
NYT: Сувязі ультраправых з Расеяй выклікаюць трывогу ў Нямеччынении

«Альтэрнатыва для Нямеччыны» становіцца інструментам расейскіх аперацый уплыву.

Каб патрапіць на сакрэтнае пасяджэнне парламента Нямеччыны, заканадаўцы павінны пакінуць звонку тэлефоны. Унутры ім нават не дазваляецца рабіць запісы. Аднак для многіх палітыкаў гэтыя меры засцярогі супраць шпіянажу зараз здаюцца чымсьці накшталт фарсу. Бо побач з імі на сакрэтных пасяджэннях сядзяць чальцы ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Толькі за апошнія некалькі месяцаў адзін з вядучых палітыкаў партыі быў абвінавачаны ў атрыманні грошай ад пракрамлёўскіх агентаў. Парламенцкага памочніка выкрылі ў сувязях з расейскім выведчыкам. А некаторыя заканадаўцы ляталі ў Маскву, каб назіраць за ходам выбараў у Расеі, піша The New York Times.

«Ведаць з упэўненасцю, што падчас абмеркавання далікатных пытанняў там сядзяць заканадаўцы з даказанымі сувязямі з Масквой - гэта не проста прымушае мяне адчуваць сябе няёмка. Гэта мяне непакоіць», - сказаў сябра камітэта ў замежных справах парламента ад партыі «зялёных» Эрхард Грундль.

Хаця некаторыя абвінавачанні на адрас партыі могуць з'яўляцца спробамі набраць балы з боку палітычных супраціўнікаў, праблемы бяспекі цалкам рэальныя. Па меры назапашвання довадаў сувязяў «Альтэрнатывы для Нямеччыны» з Масквой падазрэнні выказваюцца з розных бакоў нямецкай палітыкі.

«Партыя працягвае дзейнічаць як доўгая рука тэрарыстычнай дзяржавы Расея», – напісаў намеснік старшыні парламенцкага камітэта аб выведцы і чалец правацэнтрысцкай партыі «Хрысціянскія дэмакраты» Радэрых Кізеветэр.

«Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая выступае супраць паставак зброі ва Украіну і заклікае да спынення санкцый супраць Расеі, прэтэндуе не толькі на тое, каб стаць другой паводле сілы нямецкай партыяй на еўрапейскіх парламенцкіх выбарах. Яна можа стаць вядучай сілай на трох усходніх землях Нямеччыны гэтай восенню. Гэта дае партыі магчымасць, хоць і малаімаверную, узяць пад кантроль урад адной з земляў Нямеччыны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках