20 траўня 2024, панядзелак, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Іран прадэманстраваў сваё вайсковае бяссілле

The Telegraph: Іран прадэманстраваў сваё вайсковае бяссілле

Тэгеран пацярпеў поўную паразу.

Усё, чаго Іран дамогся, запусціўшы свае беспілотнікі і ракеты па Ізраілі, - гэта прадэманстраваў сапраўдныя маштабы свайго вайсковага бяссілля.

Як піша The Telegraph, толькі аднаму з прыкладна трохсот дронаў і ракет, выпушчаных іранцамі па Ізраілі, удалося дасягнуць сваёй цэлі, пры гэтым большасць з іх была знішчаная задоўга да таго, як яны наблізіліся да ізраільскай тэрыторыі. І як піша выданне, зусім не варта дзівіцца таму, што першая спроба Ірана ўступіць у прамую канфрантацыю з Ізраілем пацярпела поўную паразу.

«Няздольнасць Расеі дасягнуць сваіх вайсковых цэляў на Украіне збольшага тлумачыцца неэфектыўнасцю іранскіх беспілотнікаў, якія Тэгеран паставіў Маскве ў значных колькасцях, але якія не могуць быць супастаўнымі з сістэмай супрацьпаветранай абароны Украіны, большая частка якой выфдаецца з боку Захаду», - піша выданне.

Тое ж самае адбылося і падчас суботняй атакі па Ізраілю, бо спалучэнне ізраільскіх сістэм абароны і перахопаў, ажыццёўленых вайскоўцамі ЗША, Вялікабрытаніі, Ярданіі і Францыі прывяло да таго, што амаль усе ракеты і беспілотнікі не дасягнулі сваіх цэляў.

«Такім чынам, замест выканання абяцання, дадзенага Вярхоўным лідарам Ірана аятала Алі Хаменеі, аб тым, што Ізраіль павінен быць «пакараны», усё, чаго ўдалося дабіцца з дапамогай беспілотных і ракетных бамбаванняў, - гэта агаліць фундаментальную слабасць вайсковай пагрозы Ірана. Больш за тое, іранцы прадэманстравалі астатняму свету свой сапраўдны статус варожай дзяржавы, якая не толькі спансуе глабальную сетку ісламісцкіх тэрарыстычных груповак, але і мае намер весці вайну супраць Захаду і яго супольнікаў», - піша The Telegraph.

Як тлумачыць выданне, дагэтуль Ірану паспяхова ўдавалася замятаць сляды, пазбягаючы прамой канфрантацыі з Ізраілем, аддаючы перавагу замест гэтага спадзявацца на сетку тэрарыстычных груповак.

«Цяпер маска спала, і напад Ірана на Ізраіль паказаў сапраўдныя намеры Ісламскай Рэспублікі на ўсеагульны агляд...Іран больш не будзе разглядацца проста як выклік для заходніх палітыкаў, а як рэальная пагроза бяспецы Захаду, з якой неабходна змагацца тварам да твару, няхай гэта будзе зрыў яго намаганняў у набыцці ядзернай зброі або дэмантаж яе тэрарыстычнай інфраструктуры».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках