У Літве абмяркоўваюць яшчэ адну навіну для беларусаў
18- 15.04.2024, 12:11
- 10,944

Дэталі.
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прапануе дазволіць беларусам, у якіх ёсць дазвол на жыхарства ў краіне, ездзіць у Беларусь толькі ў выключных выпадках.
Якія выпадкі могуць прызнаць выключнымі, у спецслужбах пакуль не паведамляюць. ДДБ прапануе ануляваць ДНЖ тым беларусам, хто гэтае правіла будзе парушаць, паведамляе LRT.
Пры гэтым у Сэйме няма адзінага меркавання ў гэтым пытанні. Адны палітыкі прапануюць увесці выключэнні для некаторых катэгорый беларусаў. Іншыя мяркуюць, што, калі беларусы нясуць пагрозу для нацыянальнай бяспекі, яны не павінны жыць у Літве.
У парламент краіны раней быў унесены законапраект аб новых абмежаваннях у дачыненні да грамадзян Беларусі. Ён прадугледжвае пазбаўленне ДНЖ тых беларусаў, якія ездзяць на радзіму часцей за адзін раз на месяц.