27 лiпеня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму школьнікі павінны дарыць настаўнікам камп'ютар або тэлевізар?»

17
«Чаму школьнікі павінны дарыць настаўнікам камп'ютар або тэлевізар?»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: MEGASTAR.BY

Маці выпускніка задала вострае пытанне.

Мама беларускага школьніка расказала сайту Charter97.org, колькі каштуе выпускны вечар:

- У нашым мястэчку выпускны вечар яшчэ амаль за два месяцы да яго пачатку каштуе каля 600 рублёў. Сума набліжаецца да майго заробку выхавальніцы ў садку. Мне гэтыя лічбы падаюцца нейкім абсалютным маразмам!

Навошта нам на свята маршалак? Бо гэта адзін з найбольшых артыкулаў выдаткаў на вечарыну. Плата вядоўцу свята касмічная, і тлумачыцца яна тым, што цяпер сцэнары свята трэба зацвярджаць і ўзгадняць у адміністрацыі раёна, каб, крый Божа, туды не трапіў жарт пра нашы надзённыя праблемы. Вось чым займаюцца нашы дзяржаўныя службоўцы. Узгадняюць сцэнары свят. Не ведаю нават, плакаць ці смяяцца ад гэтай дзяржавы абсурду. І ці патрэбны нам той вядоўца за такія грошы?

А падарункі настаўнікам і школе? Чаму школьнікі, якія не маюць свайго даходу, мусяць дарыць школе кампутар, тэлевізар або нейкую іншую тэхніку? Чаму я са свайго жабрацкага заробку вымушаная гэта купляць?

Згадваю, як мы гадоў 20 назад святкавалі свой выпускны вечар. Прыстроіліся, падарылі настаўнікам кветкі ды пасядзелі ўсе разам у кавярні, потым сустрэлі світанне і напісалі на дарозе год заканчэння школы. І не каштавала нам гэта касмічных грошай.

Навошта з заканчэння школы рабіць нейкую незвычайную падзею! Сёння, скончыўшы школу, трэба сказаць “Дзякаваць Богу!” і атрэсціся ад недарэчнай ідэалогіі, якая абрынулася за гэтыя гады на нашых дзяцей. Ды падумаць, як усім нам выжываць у цяперашніх жахлівых варунках.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках