27 лiпеня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуецца атрымаць пяць караблёў ад NATO

2
Украіна рыхтуецца атрымаць пяць караблёў ад NATO

У ВМС расказалі дэталі.

Адной з асноўных пагроз у Чорным моры застаецца мінная небяспека, заявіў у эфіры тэлемарафона спікер Ваенна-Марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук.

«Такой працы ў нас шмат, мы выконваем яе штодня для таго, каб арганізаваць бяспеку для нашага экспартна-імпартнага калідора. Зрэшты, усё адно, Чорнае мора мае патрэбу ў паўнавартаснай аперацыі размінавання. Яна ўжо спланаваная, штаб створаны, экіпажы караблёў рыхтуюцца. Аднак цяпер, з-за дзеяння канвенцыі Монтрэ гэтыя караблі не могуць патрапіць у акваторыю Чорнага мора», - сказаў Плецянчук.

Ён таксама адзначыў, што міны - гэта агульная праблема Украіны і яе суседзяў у Чорным моры. Сярод іх, тры чальцы NATO - Румынія, Балгарыя і Турцыя.

Са слоў Плеценчука, украінскія экіпажы, якія рыхтаваліся для карыстання караблямі Чаркасы і Чарнігаў ад Вялікабрытаніі, ужо прайшлі падрыхтоўку.

«Яны ўжо нясуць службу. Летась яны атрымалі ацэнку сумяшчальнасці першага ўзроўню з краінамі NATO. У гэтым годзе мы спадзяемся атрымаць самую высокую ацэнку - другі ўзровень сумяшчальнасці. Акрамя таго, яшчэ тры караблі рыхтуюцца да перадачы ад Нідэрландаў і Бэльгіі. І гэтыя экіпажы ўжо таксама працягваюць атрымліваць навучанне. Агулам мы плануем атрымаць пяць караблёў, якія з'яўляюцца супрацьміннымі», - сказаў Плецянчук.

Акрамя таго, спікер таксама расказаў, якая сітуацыя ў Чорным і Азоўскім морах.

«Сітуацыя пакуль стабільная, ракетаносьбіты знаходзяцца ў пункце базавання ў Новарасійску. Знаходзіцца ў акваторыі Чорнага мора, недалёка ад берага, толькі патрульная яхта ФСБ РФ. Больш у Чорным моры не назіраем актыўнасці. Адзін з носьбітаў крылатых ракет, які знаходзіцца на выпрабаваннях у РФ, пакінуў акваторыю Азоўскага і Чорнага мораў і вяртаецца на завод на дабудаванне», - сказаў Плецянчук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках