27 лiпеня 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка нібы падае сігнал аб дапамозе, расказваючы планы Пуціна»

14
«Лукашэнка нібы падае сігнал аб дапамозе, расказваючы планы Пуціна»

Дыктатар разумее, што яму засталося нядоўга.

Аналітык Сяргей Чалы расказаў аб тым, чым была характэрна нядаўняя паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Гарадзенскую вобласць.

- Мерапрыемства ў Гародні было само па сабе вельмі дзіўным, - кажа Сяргей Чалы ў эфіры шоў Ноч з Чалым. - Гэта нават не ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю лякарні. Гэта закладанне капсулы з пасланнем нашчадкам у камень, закладзены ў падмурак будучай лякарні, піша «Салiдарнасць».

Сэнс гэтага паслання не важны, ён банальны. Як яны напісалі - «мы жывём мірным і шчаслівым жыццём, але наша сэрца баліць». Хочацца сказаць яшчэ: лапы ломіць, хвост адвальваецца.

Напраўду значна важней, навошта гэтае пасланне наогул спатрэбілася. Лукашэнка матывуе гэта сапраўднымі намерамі, якія павінны ўбачыць будучыя пакаленні.

То бок, ён спадзяецца, што ацэньваць будуць не ягоныя дзеянні, а матывы. І што на цяперашніх людзей спадзяецца ўжо немагчыма, таму можа быць некалі нашчадкі зразумеюць і прабачаць.

І няма нічога незвычайнага: Лукашэнка, як і ўсе дыктатары, хацеў бы, каб яго судзіў не звычайны суд, а суд гісторыі, суд вечнасці. Але ў гэтым выпадку смешна, што наступ «вечнасці» для Лукашэнкі падазрона імклівы.

Ён сам гаворыць, што пасланнем нашчадкам з'яўляецца не толькі закладзены тэкст, але і сама лякарня, якая будзе пабудаваная. Яму сказалі, што шпіталь плануюць пабудаваць за 50 месяцаў, на што Лукашэнка адказаў, што гэта доўга і даў тэрмін на два гады. То бок, як у старажытных людзей: усё, што за лічбай сем — азначала шмат, так для Лукашэнкі чатыры гады і ўсё, што за імі — вечнасць.

Чалы таксама адзначае, што правадыр Беларусі заўсёды хацеў увайсці ў гісторыю чалавекам, пры якім бы наша краіна не была ўцягнутай у вайну.

- Але высветлілася, што яго менш турбуе рэальны міжнародна-прававы статус суагрэсара ў вайне, якая ідзе, чым вайна з NАТО, якая, паводле ягоных слоў, абавязкова не адбудзецца.

Чалы працытаваў Лукашэнку, калі той звяртаўся да палякаў, літоўцаў і латышоў, тлумачачы, што яны «не збіраюцца нападаць на гэтым адцінку» (сам правадыр тады знаходзіўся ў Ашмянскім раёне).

- Гэта значыць, Лукашэнка сказаў, каб усе ведалі, што менавіта цяпер, менавіта на іх, менавіта тут і менавіта з Пуціным наступаць не будзем. Больш за тое, ён нават патлумачыў, як менавіта ён не будзе нападаць, на якія менавіта правакацыі на мяжы яны рэагаваць не будуць.

То бок, ён апісаў, як вайна будзе адбывацца і як яна не павінна пачацца. Ён нават намаляваў сцэнар, як менавіта не будуць паводзіць сябе войскі NАТО, калі ён на іх не нападзе пасля правакацыі, якая не здарыцца.

Гэта было б абсалютным глупствам, калі толькі не дапусціць, што Лукашэнка напраўду паказальна і прастадушна прагаворвае планы Пуціна, якога ён адмыслова згадаў.

Тут і інцыдэнт правакацыі на мяжы, і рэакцыя супольнікаў. Нашто ён гэта робіць? Прагаворваючы планы Пуціна, ён жа напраўду падае сігнал аб дапамозе: выратуйце мяне, а заадно і сябе ад гэтага вар'ята. Як высветлілася, ніякіх ілюзій ад зыходу гэтай вайны ён ужо не мае.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках