1 траўня 2024, Серада, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны вынік атакі Ірана на Ізраіль

Галоўны вынік атакі Ірана на Ізраіль
Леонид Невзлин

Арабскія краіны разумеюць, хто іх галоўны вораг.

Самы абнадзейлівы вынік сённяшняга начнога нападу Ірана на Ізраіль: у нас больш хаўруснікаў, чым мы думалі, піша вядомы ізраільскі грамадскі дзеяч і бізнэсовец Леанід Неўзлін у Telegram::

- Шэсць месяцаў вайны ў Газе амаль пераканалі Ізраіль, што нас ненавідзяць ва ўсім рэгіёне і ў многіх краінах за яго межамі. Але калі Іран накіраваў у бок Ізраіля беспілотнікі, а потым і ракеты – аказалася, што не толькі ЗША і Вялікая Брытанія цвёрда стаяць на нашым баку, але і ўмераныя арабскія краіны. Іарданія перахапляла ў сваім небе іранскія дроны. Савудаўская Арабія таксама, па паведамленнях, унесла свой уклад.

Краіны рэгіёну разумеюць, што іх вораг – не Ізраіль, а палестынскае пытанне – не галоўны канфлікт на Блізкім Усходзе. Іран пагражае рэгіянальнай стабільнасці і выкарыстоўвае тэрор як сродак дасягнення сваіх мэт. Раней ён нападаў на Савудаўскую Арабію, а зараз спрабуе дэстабілізаваць рэжым у Іарданіі. «Пагадненні Абрагама», часткай якіх Савудаўская Арабія мела намер стаць, прадугледжваюць у тым ліку абаронны хаўрус, накіраваны супраць іранскай пагрозы.

Нашы арабскія партнёры – афіцыйныя ці не – разумеюць, што толькі разам з Ізраілем яны змогуць супрацьстаяць «восі зла».

Гэта – абрысы новай архітэктуры бяспекі на Блізкім Усходзе. І Ізраіль – яе неад'емная частка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках