8 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысталіну Георгіеву пераабралі на пасаду кіраўніцы МВФ

1
Крысталіну Георгіеву пераабралі на пасаду кіраўніцы МВФ

Балгарская эканамістка ўзначальвае Міжнародны валютны фонд з 2019 года.

Дзейную кіраўніцу Міжнароднага валютнага фонду, балгарскую эканамістку Крысталіну Георгіеву пераабралі на другі пяцігадовы тэрмін. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Кандыдатура Георгіевай была адзінай падчас галасаванняў, пастанова пра яе пераабранне была кансэнсуснай.

Другі тэрмін Георгіевай на пасадзе кіраўніка МВФ будзе адлічвацца з 1 кастрычніка. Ён складзе пяць гадоў.

Міжнародны валютны фонд – установа Арганізацыі аб'яднаных нацый, якая прапануе фінансавую падтрымку краінам. Чальцамі арганізацыі з’яўляюцца 190 краінаў.

Крысталіна Георгіева ўзначальвае МВФ з 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках