9 траўня 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк паставіў кропку ў гісторыі былога «Абсалютбанка»

1
Нацбанк паставіў кропку ў гісторыі былога «Абсалютбанка»

У 2021 годзе банк патрапіў пад санкцыі ЗША і Канады.

Нацыянальны банк Беларусі паставіў кропку ў гісторыі «Абсалютбанка». З адзінага рэгістра юрыдычных асоб выключана НКФА «ОптыКурс», у якую быў пераўтвораны падсанкцыйны банк у 2022 годзе.

«Закрытае акцыянернае таварыства "ОптыКурс НКФА" (ЗАТ "ОптыКурс НКФА") выключанае з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведная пастанова прынятая Кіраваннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2024 г. № 117», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы рэгулятара.

У 2021 годзе «Абсалютбанк» трапіў пад санкцыі ЗША і Канады. Банк звязвалі з беларускім бізнэсмэнам Мікалаем Вераб'ём, які таксама трапіў у санкцыйныя спісы ЗША і Еўразвязу. У 2022 годзе яго пераўтварылі ў «ОптыКурс», а праз год новая арганізацыя стала зачыняць цэнтры банкаўскіх паслуг, офіс, абменныя пункты. Пастанова аб ліквідацыі «ОптыКурса» была прынятая акцыянерамі ў ліпені 2023 года, у жніўні Нацбанк адклікаў у кампаніі ліцэнзію на банкаўскую дзейнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках