5 траўня 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна беларусам смажыць шашлыкі на балконе ці ў двары шматпавярховіка?

5
Ці можна беларусам смажыць шашлыкі на балконе ці ў двары шматпавярховіка?

Растлумачылі ў МНС.

Супрацоўнікі Лідскага РАНС расказалі, што смажыць шашлыкі на балконе забаронена, а ў двары шматпавярховіка можна.

- Развядзенне вогнішча ў мангале на балконе - гэта сур'ёзнае парушэнне правіл пажарнай бяспекі. За яго пагражае штраф да 5 адзінак, нават калі нічога страшнага не адбудзецца, - растлумачылі ў МНС.

Усё будзе куды больш сур'ёзна, калі гарачая мяса стане прычынай пажару. Сума штрафу будзе ў інтэрвале ад згаданых 5 да 30 базавых адзінак. Калі пажар пацягне смерць чалавека, размова пойдзе аб крымінальнай адказнасці.

У Лідскім РАНС расказалі, што спынялі выпадкі такіх пікнікоў і на балконе, і на даху шматпавярховага дома. Таксама ратавальнікі нагадалі, што дома гатаваць шашлык можна толькі ў спецыяльных прыборах кшталту духоўкі ці аэрагрыля.

У двары ж шматпавярховіка паставіць мангал закон не забараняе. Галоўнае - выконваць правілы: не пакідаць агонь без нагляду, а месца вогнішча падрыхтаваць загадзя - расчысціць ад гаручых матэрыялаў і сухой расліннасці, пасля гатавання мяса гарачае вуголле заліць вадой. Акрамя таго не разводзіць агонь побач з будынкамі, збудаваннямі, пад дрэвамі, на тарфяных грунтах.

- Таксама побач з вогнішчам павінны знаходзіцца 10-літровае вядро з вадой ці звычайны вогнетушыцель. Тады штраф вы не атрымаеце. Галоўнае - сачыць за іскрамі. У выпадку моцнага ветру яны могуць стаць прычынай пажару, - нагадалі ў МНС і сказалі, што за ўзгаранне лаўкі або аўто праз вогнішча трэба будзе адказваць паводле закона.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках