16 траўня 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа даць Украіне зенітныя ракеты савецкай вытворчасці

3
Польшча можа даць Украіне зенітныя ракеты савецкай вытворчасці

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы.

Польшча можа даць Украіне зенітныя ракеты савецкай вытворчасці.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на брыфінгу ў Вільні.

«Сёння падчас двухбаковай сустрэчы я і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмяркоўвалі пэўныя запасы ракетаў, якія мы да гэтага часу маем, з савецкіх часоў. І мы абмяркоўвалі магчымасць іх перадачы Украіне для таго, каб забяспечыць супрацьпаветраную абарону Украіны. Я буду размаўляць з маім міністрам абароны, калі вярнуся ў Польшчу», – сказаў ён.

Пры гэтым Дуда адзначыў, што размешчаныя ў Польшчы сістэмы Patriot «былі разгорнутыя войскам ЗША. І мы таксама маем сістэмы, разгорнутыя брытанскімі ўзброенымі сіламі ў Польшчы».

«І дазвольце мне таксама нагадаць вам, што з усіх дзяржаваў, якія суседнічаюць з Украінай, што пацярпела ад уварвання Расеі, гэта ў Польшчы расейская ракета нанесла шкоду і прыляцела. І гэта ў Польшчы расейскія ракеты парушаюць нашую паветраную прастору», – сказаў Дуда.

«Мы самі ўвесь час знаходзімся пад пагрозай расейскага нападу. І таму гэтыя сістэмы яны сёння абараняюць», – растлумачыў польскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках