Лукашэнка пазбавіўся віцэ-прэм'ера і міністра юстыцыі
10- 11.04.2024, 20:32
- 17,324
У чым прычына.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка прэм'ер-міністра Леаніда Зайца і міністра юстыцыі Сяргея Хаменку. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.
Ён прызначыў Леаніда Зайца і Сяргея Хаменку чальцамі «Савета Рэспублікі» «Нацыянальнага сходу» восьмага склікання. Паводле беларускага заканадаўства, сенатар не можа быць адначасова чальцом ураду.
Такую пастанову Лукашэнкі можна расцэньваць як ганаровую адстаўку – напрыклад, у Савет Рэспублікі ў свой час адправілі такога бюракратычнага мастадонта, які перазаймаў многія пасады ў беларускім урадзе, як Міхаіла Русага.
Лукашэнка таксама прызначыў чальцом верхняй палаты «парламента» намесніка міністра фінансаў Уладзіслава Татарыновіча.