Дарадца Зяленскага адрэагаваў на «мірны план» Турцыі для Украіны
7- 11.04.2024, 19:46
- 7,436
Для Украіны існуе толькі безумоўная Формула міру, прапанаваная прэзідэнтам Зяленскім.
СМІ распаўсюджваюць новую прапанову Турцыі наконт «мірнага плана» для заканчэння вайны ва Украіне. У Офісе ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага адрэагавалі.
Пра гэта паведамляе Telegram дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка.
Паводле звестак выдання, існуе новы праект дамовы, які нібы замарозіць вайну паміж Расеяй і Украінай. Паводле крыніцы, якая пазнаёмілася з дакументам, яна прасоўваецца пры пасярэдніцтве прэзідэнта Турцыі Раджэпа Эрдагана і з'яўляецца ініцыятывай турэцкага боку.
Ананімная крыніца выдання сцвярджае, што тэкст дакумента на гэты момант ёсць ва ўсіх трох бакоў, гэта значыць, Турцыі, Расеі і Украіны.
Праект грунтуецца на дакументах першых перамоў у Стамбуле, і частка фармулёвак траўня 2022 года ўвайшла ў новы тэкст. Мірную ініцыятыву можа падтрымаць шэраг еўрапейскіх палітыкаў, якую таксама будуць прапаноўваць для падтрымкі асобным краінам Глабальнага Поўдня.
«Без спекуляцый і без ілюзій. Няма ніякіх альтэрнатыўных «мірных планаў», якія прадугледжваюць «не/пройгрыш РФ», - падкрэсліў Падаляк.
Ён падкрэсліў, што для Украіны існуе толькі безумоўная Формула міру, прапанаваная прэзідэнтам Зяленскім, якая засноўваецца на абавязковасці поўнага выхаду РФ з тэрыторыі Украіны, вяртанні да міжнароднага права з пераглядам ролі міжнародных інстытутаў, аб'ёмнай юрыдычнай і фізічнай адказнасці за акт агрэсіі і адпаведных маштабных кампенсацый.
«Усё астатняе - гэта толькі аб жаданні...прадоўжыць вайну праз замарожванне, эскалацыю, захаванне расейскага агрэсіўнага рэжыму...», - дадаў дарадца.