16 траўня 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракеты РФ уначы рухаліся ўздоўж мяжы з Беларуссю

13
Ракеты РФ уначы рухаліся ўздоўж мяжы з Беларуссю

У кірунку Львоўшчыны.

У ноч на 11 красавіка расейскія крылатыя ракеты зайшлі ў паветраную прастору Украіны з паўночнай часткі і рухаліся ўздоўж мяжы з Беларуссю ў кірунку Львоўшчыны.

Пра гэта спікер Паветраных сіл УСУ Ілля Еўлаш сказаў на брыфінгу, паведамляе Hromadske.

20 крылатых ракет тыпу Х-101/Х-555 расейцы запусцілі па Украіне з дзявяці самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95 МС. Яны падняліся з авіябазы «Аленняя», недалёка ад горада Аленягорска Мурманскай вобласці РФ, а запускалі ракеты з Саратаўскай вобласці.

«У асноўным гэтыя ракеты зайшлі ў нашу паветраную прастору з паўночнай часткі Украіны і рухаліся ўздоўж мяжы з Беларуссю ў бок Львоўскай вобласці», - распавёў Еўлаш.

З 20 такіх крылатых ракет Сілы абароны збілі 16. Таксама расейцы запусцілі 6 гіпергукавых ракет Х-47М2 «Кінжал» са знішчальнікаў МіГ-31К.

«На жаль, дастаткова магутная зброя. Не ўдаецца нам яшчэ цалкам адбіваць такія атакі ворага, бо для гэтага нам неабходны сродкі, ужо неаднаразова праявілі сваю эфектыўнасць - СПА тыпу Patriot», - сказаў Еўлаш.

Ён дадаў, што сістэмы Patriot цяпер вельмі неабходныя для таго, каб ваяваць з такімі камбінаванымі нападамі.

Акрамя таго, уначы акупанты выкарысталі 4 кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59 (дзве з іх збілі). А таксама - 40 беспілотнікаў, якія адцягвалі ўвагу, калі зенітныя ракетныя комплексы С-300/400 наносілі ўдары.

39 з 40 запушчаных беспілотнікаў былі збітыя. Еўлаш падкрэсліў, што Расея не адмаўляецца ад планаў знішчэння крытычнай і энэргетычнай інфраструктуры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках