Звольнены кіраўнік яшчэ аднаго беларускага тэатра
2- 11.04.2024, 18:55
- 7,632
Трэці за апошні месяц.
Дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў звольнены са сваёй пасады. Аб гэтым калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
«Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень», - напісалі супрацоўнікі.
Прычына звальнення не называецца.
Дзмітрый Сямёнаў узначальваў калектыў з 1 снежня 2022 года. Ён скончыў Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка. З 2016 года з'яўляўся кіраўніком дзяржаўных устаноў на розных пасадах. Да прыходу ў тэатр з'яўляўся дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Менска.
У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку - дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта.