16 траўня 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка нездарма сказаў, што на полі бою ўсё будзе вызначаць аўтамат»

23
«Лукашэнка нездарма сказаў, што на полі бою ўсё будзе вызначаць аўтамат»

Мінабароны Хрэніна хоча ваяваць не якасцю, а колькасцю.

У Беларусі заканчваецца вясновы набор у войска. Ужо трэці год гэта адбываецца з паніжанымі патрабаваннямі да здароўя прызыўнікоў, піша чытач сайта Charter97.org:

- З 2017 года лукашэнкаўскія армейцы пачалі адкрыта казаць пра дэмаграфічны крызіс і скардзіцца на недахоп прызыўнікоў.

Пытанне камплектацыі войска перад хунтай стала асабліва востра пасля пуцінскага ўварвання ва Украіну. Зніжэнне якасці прызыўнікоў дазваляе ведамству Хрэніна апошнія гады набіраць да 10 тысяч чалавек кожны набор. За кошт новых нормаў лукашыстам удалося павялічыць і колькасць кантрактнікаў. Але ў беларускім войску востра стаіць пытанне з недахопам афіцэраў малодшага звяна, які развязваюць за кошт прызыву афіцэраў запасу.

Палітыка Мінабароны сведчыць аб намеры ваяваць не якасцю, а колькасцю. З гэтым пераклікаецца і нядаўняе выступленне Лукашэнкі, у якім ён заявіў, што на полі бою ўсё будзе вызначаць аўтамат.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках