У Харкаўскай вобласці Украіны абвясцілі прымусовую эвакуацыю сем'яў з дзецьмі
4- 11.04.2024, 17:05
- 6,264
З 47 населеных пунктаў.
Падчас пасяджэння Рады абароны Харкаўскай вобласці Украіны прынялі пастанову аб прымусовай эвакуацыі сем'яў з дзецьмі ў 47 прыфрантавых населеных пунктах.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.
«Гаворка ідзе толькі пра блізкія да мяжы з РФ населеныя пункты Харкаўскага, Багадухоўскага і Ізюмскага раёнаў. Паводле нашай інфармацыі, у пэўных населеных пунктах пражываюць 182 дзіцяці», - паведаміў Сінягубаў.
Горада Харкава гэтая пастанова не тычыцца.