Лукашэнка паляцеў у Расею
27- 11.04.2024, 16:55
- 11,754
І прыхапіў з сабой касманаўтку Васілеўскую.
Лукашэнка паляцеў з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю, паведамляе ягоная прэс-служба. Раней гэты візіт не анансавалі.
Пуцін і Лукашэнка «абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў у рэагаванні на наяўныя выклікі і пагрозы».
12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца супольнае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі.
Разам з Лукашэнкам паляцела касманаўтка Марына Васілеўская, якой сёння дыктатар прысвоіў годнасць Героя Беларусі.