Дугін узначаліў цэнтр, названы імем ідэолага расейскага фашызму
9- 11.04.2024, 14:53
- 9,482
Яго рэгулярна цытаваў Пуцін.
Ідэолаг "рускага свету", аўтар канцэпцыі "еўразійства" ультракансерватыўны філосаф Аляксандр Дугін стаў дырэктарам Вышэйшай палітычнай школы (ВПШ) пры Расейскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (РДГУ).
Школа, названая ў гонар Івана Ільіна - філосафа, якога рэгулярна цытаваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, - зоймецца "фармаваннем светапогляду навучэнцаў з апорай на расейскую цывілізацыйную ідэнтычнасць і традыцыйныя расейскія духоўна-маральныя каштоўнасці", пішуць "Важные истории" са спасылкай на ГУ .
Прызначэнне Дугіна, фігуранта санкцыйных спісаў ЗША і ЕЗ, якога заходнія СМІ называлі "настаўнікам Пуціна", пацвердзіў Канстанцін Малафееў - праваслаўны алігарх, заснавальнік рэлігійна-прапагандысцкага тэлеканала "Царград".
"На працягу многіх гадоў гуманітарныя навукі ў нашай краіне знаходзяцца ў самай сапраўднай заходняй ліберальнай ідэалагічнай акупацыі", - напісаў ён у сваім тэлеграм-канале, дадаўшы, што новая школа на чале з Дугіным зоймецца пераглядам "айчынных навукова-адукацыйных парадыгмаў". Прызначэнне Дугіна звязваюць з планамі зладзіць "перазагрузку" умоўна ліберальнага РДГУ, пішуць "Важные истории".
Іван Ільін, імем якога названа школа пры РДГУ, уважаецца за ідэолага расейскага фашызму. Пасля эміграцыі з царскай Расеі ён жыў у Нямеччыне, дзе ў 1928 годзе апублікаваў трактат "Аб расейскім фашызме". У гэтым артыкуле Ільін сцвярджаў, што расейскі фашызм дасканалейшы за італьянскі, паколькі абапіраецца на рэлігію.
Пуцін у 2021 годзе назваў Ільіна найбольш блізкім яму філосафам, а ў 2022 годзе падчас цырымоніі анэксіі акупаваных абласцей Украіны заявіў, што Ільін – “сапраўдны патрыёт”, і працытаваў яго ў канцы сваёй прамовы. "Я веру ў духоўныя сілы расейскага народа і прымаю яго гістарычны лёс сваім інстынктам і сваёй воляю", — цытав