16 траўня 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыбыў у Літву

4
Зяленскі прыбыў у Літву

У Вільні праходзіць саміт краін Трымор'я.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Літву, у рамках замежнага візіту плануецца падпісанне новага пагаднення ў сферы бяспекі. Аб гэтым украінскі лідар паведаміў у Telegram.

У Літве Зяленскі прыме ўдзел у саміце Трымор'я і правядзе перамовы з кіраўнікамі дзяржаў-партнёраў. Таксама, паводле слоў прэзідэнта, запланавана падпісанне новага двухбаковага пагаднення аб бяспецы.

"Галоўнае цяпер - зрабіць усё для ўмацавання нашай супрацьпаветранай абароны, забеспячэння неадкладных патрэб Сіл абароны Украіны, а таксама кансалідацыі міжнароднай падтрымкі, каб мы маглі пераадолець расейскі тэрор", - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках