Вераніка Цапкала: Вы абавязаныя будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату
43- 11.04.2024, 11:13
- 15,126
Беларуска звярнулася да пакупнікоў канфіскаванага жылля.
Жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерыя Цапкалы Вераніка ў «Фэйсбуку» адрэагавала на продаж з аўкцыёну арыштаванай менскай кватэры, якая належыць яе сям'і.
Яна звярнулася да генпракурора Андрэя Шведа і людзей, якія набылі нерухомасць на таргах.
Цапкала паведаміла, што паўторна адправіла зварот на імя генеральнага пракурора і міністра юстыцыі "з патрабаваннем растлумачыць працэдуру вяртання скрадзенай маёмасці і пазбаўленне непаўналетніх дзяцей адзінага месца пражывання ў краіне, дзе яны нарадзіліся і грамадзянамі якой яны з'яўляюцца".
“Я чарговым разам звяртаюся да тых грамадзян, якія „схапілі на дурніцу“ і ўсё ж набылі нашу кватэру значна заніжаным коштам! Вы выдатна ведаеце, у чыёй уласнасці знаходзіцца гэтая маёмасць і што ў ім пражываюць двое непаўналетніх дзяцей. Вы і ваша сям'я павінны дакладна разумець, што пасля вяртання ў Беларусь мы прыйдзем да вас з простымі беларусамі, прэсай, усімі тымі, хто не падтрымлівае скупшчыкаў крадзенага, і вы абавязаныя будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання!” - заявіла яна.
Нагадаем, канфіскаваную кватэру экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прадалі з аўкцыёну.