17 траўня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Арэнбург імкліва сыходзіць пад ваду

15
Расейскі Арэнбург імкліва сыходзіць пад ваду

Апублікаваны спадарожнікавыя здымкі.

Узровень вады ў рацэ Урал у Арэнбургу расце, улады прагназуюць падтапленне больш за 2500 жылых дамоў

Узровень вады ў рацэ Урал у Арэнбургу за ноч павысіўся да 1069 сантыметраў, паведамляе РІА Новости са спасылкай на кіраўніка Мінбуда. Небяспечнай лічыцца адзнака 930 сантыметраў.

Мясцовыя ўлады пішуць, што ў сувязі з ростам узроўню вады ў горадзе прагназуецца падтапленне больш як 2500 жылых дамоў і 2500 прысядзібных участкаў.

У сеціве з'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў затаплення ў Арэнбуржскай вобласці. Прарыў дамбы ў горадзе Орск 5 красавіка даў старт падтапленню адразу шэрагу населеных пунктаў, уключаючы абласны цэнтр.

Так, у Арэнбуржскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Фатаграфіі, зробленыя спадарожнікамі Maxar, апублікавала «Радыё Свабода».

«Кампанія Maxar апублікавала здымкі некалькіх населеных пунктаў Арэнбуржскай вобласці РФ, абласнога цэнтра, якія затапіла ў выніку сезонных паводак і прарыву дамбы ў горадзе Орск. Паводка працягваецца ўздоўж шматлікіх рэк і прытокаў ракі Урал. Здымкі былі зробленыя ў перыяд з трэцяга па дзявятае красавіка 2024 года», - адзначае выданне.

На фота відаць затопленыя населеныя пункты Арэнбуржскай вобласці. Дзе-нідзе вада дасягае дахаў дамоў.

Учора ўзровень вады ва Урале каля Арэнбурга вырас амаль на метр.

Гідролагі папярэджваюць аб далейшым падвышэнні вады ва Урале ў найбліжэйшыя дні. За мінулую ноч у горадзе было падтоплена больш за 300 дамоў, паведамляюць улады горада.

Гідролагі прагназуюць далейшае падвышэнне ўзроўню Урала ў Арэнбургу на 30-70 см у найбліжэйшыя дні.

Узровень вады ў рацэ Сакмара, прыток Урала, у Арэнбургу дасягнуў адзнакі 813 сантыметраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках