9 траўня 2024, Чацвер, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ф'юры расказаў пра сваю «таемную зброю» перад боем з Вусікам

4
Ф'юры расказаў пра сваю «таемную зброю» перад боем з Вусікам
ТАЙСАН Ф'ЮРЫ

Бой паміж брытанцам і ўкраінцам пройдзе 18 траўня.

Чэмпіён свету ў боксе ў суперцяжкай вазе паводле версіі WBC брытанец Тайсан Ф'юры расказаў на прэс-канферэнцыі, што рыхтавацца да будучага бою з украінцам Аляксандрам Вусікам яму зноў дапамагае бацька, які з'яўляецца для яго «сакрэтнай зброяй».

«Відавочна, што я старанна трэніруюся. Я ў фантастычнай форме, і ў мяне наперадзе важны бой. Няма права на памылку, няма месца няправільным трэніроўкам або любым іншым праблемам, таму мы павінны прайсці праз гэта», – цытуе Ф’юры a target="_blank" href=https://talksport.com/sport/1821591/tyson-fury-oleksandr-usyk-john-fury-fight/>talkSPORT.

.

Паводле словаў Ф'юры, ён праводзіць фантастычны трэніровачны лагер. «Мяне атачае добрая каманда, і ўсё ідзе паводле плану. Ніякіх скаргаў, я старанна працую. Са мной таемная зброя, на гэты раз мой бацька ў лагеры», – дадаў брытанец.

Джон Ф’юры не дапамагаў сыну рыхтавацца да папярэдняга бою – супраць экс-чэмпіёна UFC Франсіса Нгану. У тым паядынку брытанец нечакана пабываў у накдаўне, хоць і атрымаў перамогу. Джон Ф’юры тады казаў, што непераканальны выступ сына быў шмат у чым звязаны з тым, што Тайсан атачыў сябе не тымі людзьмі, і назваў яго трэніровачны лагер перад тым паядынкам «цыркам».

Бой паміж Ф'юры і Вусікам за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў боксе ў суперцяжкай вазе пройдзе 18 траўня ў Саудаўскай Аравіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках