8 траўня 2024, Серада, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для малога бізнэсу рыхтуюць маштабныя змены

27
Для малога бізнэсу рыхтуюць маштабныя змены

І яны відавочна не ў лепшы бок.

10 красавіка так званы савет рэспублікі ўхваліў законапраект аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Для ІП абмяжоўваюцца віды дзейнасці, якімі яны могуць займацца. Пакуль дакладна невядома, што чыноўнікі пакінуць для індывідуальных прадпрымальнікаў. Спіс дазволеных відаў дзейнасці ўрад павінен скласці пазней, паведамляе «Белсат».

Калі нейкі від дзейнасці, якім раней маглі займацца ІП не будзе ўваходзіць у пералік, то з 1 кастрычніка 2024 года новыя ІП з адпаведным відам дзейнасці проста не будуць адкрывацца. Калі прадпрымальнік ужо працуе, то да 31 снежня 2025 года ён будзе вымушаны перайсці ў юрыдычную асобу або закрыць бізнэс.

У чэрвені 2023 года чыноўнікі абмяркоўвалі, якім можа быць спіс. Тады з дазволеных для ІП дзейнасці папярэдне прыбралі юрыдычныя паслугі, онлайн-курсы, навучанне, аптовы гандаль, турыстычныя паслугі і некаторыя іншыя.

Улады абяцаюць, што механізм пераходу з ІП у юрыдычную асобу будзе спрошчаны - за адзін дзень. Перарэгістрацыя не павінна адбіцца на працоўных працэсах прадпрымальнікаў, запэўніваюць чыноўнікі. Калі аб праекце закона толькі стала вядома, ён выклікаў занепакоенасць, бо адкрыць ІП прасцей, чым юрыдычная асоба.

«Чарговы цвік у труну дробнага бізнэсу», – пракаментаваў эканаміст Алесь Аляхновіч запланаваныя змены ў Закон аб прадпрымальніцкай дзейнасці.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках