2 траўня 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы беларускі хакеіст упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы ў матчы НХЛ

3
Найлепшы беларускі хакеіст упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы ў матчы НХЛ

Ягор Шаранговіч устанавіў рэкорд у матчы супраць «Тампы».

Нападнік “Калгары Флэймз” Ягор Шаранговіч правёў феерычны матч у Нацыянальнай хакейнай лізе. Наймацнейшы беларускі гулец проста зараз упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы ў адной гульні.

"Калгары Флэймз" перамог "Тампу" — 6:3. Беларус Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 18 хвілін 11 секунд, і за гэты час закінуў за дзве шайбы і зрабіў дзве галявыя перадачы. Натуральна, нападніка прызналі першай зоркай гульні.

Пры ліку 1:1 Шаранговіч вызначыўся дублем у другім перыядзе. Спачатку ў контратацы Ягор адкрыўся на далёкай штанзе і замкнуў перадачу партнёра, а затым трапіў у цэль магутным кідком без апрацоўкі шайбы - ван-таймерам.

У гэтым сезоне ў Шаранговіча 45 (25+20) балаў у 62 матчах. Да свайго рэкорду ў НХЛ па балах Ягору застаўся мізэр. У сезоне-2021/22 у складзе «Нью-Джэрсі Дэвілз» ён набраў 46 (24+22) дзейсных балаў у 76 паядынках.

"Калгары" займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У 62 матчах у канадскага клуба 67 балаў. Адставанне ад зоны плэй-оф - шэсць пунктаў. Усяго ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ каманды правядуць па 82 матчы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках